Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў частку санкцый супраць Расіі, якія павінны былі пачаць дзейнічаць 18 кастрычніка. Адпаведны ўказ апублікаваў Белы дом. Трамп патлумачыў рашэнне нацыянальнымі інтарэсамі ЗША.
Тым часам у ноч на 17 кастрычніка Расія атакавала 15 аб'ектаў украінскай энергетычнай інфраструктуры. Паводле прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, Масква выкарыстала 320 беспілотнікаў, а таксама ракеты. У шэрагу рэгіёнаў знікла электрычнасць.
«Расія спрабуе зладзіць блэкаўт ва Украіне непасрэдна перад зімой», — заявіў Зяленскі, таксама раскрытыкаваўшы Вашынгтон:
— У той час як расіяне нанеслі масіраваны ўдар па энергетычным сектары Украіны, у Амерыцы, на жаль, было прынята рашэнне адмяніць дзеянне закона Ліндсі Грэма, які павінен быў аказаць эфектыўны ціск на Расію з мэтай спынення гэтай вайны.
Адмененыя палажэнні прадугледжвалі, у прыватнасці, дадатковыя мыты для пакупнікоў расійскай нафты.
iar/pap/эж